• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Сацыяльная рэклама НЦПІ

Адна з асноўных задач НЦПІ – забеспячэнне прававой інфармацыяй усіх зацікаўленых, у тым ліку з дапамогай дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, такіх як Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, інфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН-ONLINE», Дзіцячы прававы сайт, а таксама ў публічных цэнтрах прававой інфармацыі, якія дзейнічаюць на базе больш за 600 бібліятэк рэспублікі. 

У мэтах забеспячэння рэалізацыі права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі НЦПІ рэалізаваны праекты па распрацоўцы і размяшчэння сацыяльнай рэкламы, якая інфармуе аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах, якія прадстаўляюць свабодны доступ да актуальнага заканадаўства, у тым ліку:

  • вонкавая рэклама ў выглядзе плакатаў, размешчаных на білбордах; 
  • тэлевізійная рэклама ў выглядзе серыі відэаролікаў; 
  • радыёрэклама ў выглядзе серыі аўдыяролікаў; 
  • рэклама ў транспарце.

Актуальныя зыходныя матэрыялы для выкарыстання на правах сацыяльнай рэкламы, якасць якіх прызнана Міжведамасным саветам па рэкламе належнай, размешчаны па спасылках ніжэй. Файлы для вырабу плакатаў неабходнай якасці можна атрымаць, накіраваўшы заяўку на электронны адрас sales@ncpi.gov.by.

Пры выкарыстанні ўказаных файлаў просьба апавяшчаць Цэнтр, накіраваўшы ліст за подпісам кіраўніка арганізацыі па электроннай пошце sales@ncpi.gov.by з абавязковым дасыланнем арыгіналу ліста.

Сюжэты размешчаных плакатаў:

Па тэматыцы інфармацыйна-пошукавых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE»





На рэспубліканскіх і рэгіянальных тэлеканалах з 2019 года размяшчаюцца наступныя відэаролікі па прававой асвеце грамадзян:

«Лёшкаў дом»


«Знаходка»


«Парука»


«Правы спажыўцоў»


Відэаролікі ўзгоднены Міжведамасным саветам па рэкламе (14 лістапада 2018 г. № 13-2018).

Радыёрэклама ў выглядзе серыі аўдыяролікаў:

У эфіры рэспубліканскіх і рэгіянальных радыёстанцый з 2018 года размяшчаюцца аўдыяролікі аб прававой асвеце грамадзян:

Серыя «Я ведаю законы нашай краіны»

«Я ведаю законы нашай краіны /версія 1/»

«Я ведаю законы нашай краіны /версія 2/»

«Я ведаю законы нашай краіны /версія 3/»

«Я ведаю законы нашай краіны /версія 4/»

Аўдыяролікі ўзгоднены Міжведамасным саветам па рэкламе (21 сакавіка 2024 г. № 10-18/392К)

Рэклама ў транспарце:

З 2012 года ажыццяўляецца размяшчэнне лістовак з навінамі заканадаўства ў салонах грамадскага транспарту са спасылкай на Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь і якія інфармуюць аб Дзіцячым прававым сайце.

Дачный сезон 2024. Листовка

Правовой форум Беларуси

Концепция правовой политики Республики Беларусь

Финансовая информация

Новации в Трудовом Кодексе Республики Беларусь

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх