• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Як і дзе папоўніць свае прававыя веды? Гродзенскім гімназістам расказалі пра mir.pravo.by

2 мая спецыяліст РЦПІ Гродзенскай вобласці Ксенія Падліпская сустрэлася з навучэнцамі 4 «Б» класа гімназіі імя Ф.Э.Дзяржынскага г. Гродна і прэзентавала функцыянальныя магчымасці Дзіцячага прававога сайта.

Презентация Детского правового сайта

«Адной з задач Дзіцячага прававога сайта з'яўляецца не толькі прававая асвета непаўналетніх, але і навучанне іх выкарыстанню прававой інфармацыі з дапамогай сучасных тэхналогій. Да таго ж сайт уключаны ў каталог бяспечных для дзяцей інфармацыйных рэсурсаў», – адзначыла спецыяліст.

Чацверакласнікі даведаліся аб тым, што на Дзіцячым прававым сайце створаны спецыяльны раздзел «Інтэрнэт і дзіця», у якім можна знайсці шмат карыснага. Гэта і памяткі дзецям: разумнага карыстальніка інтэрнэту і як спраўляцца з грубіянствам у Сетцы, і бацькам – аб камп'ютарнай бяспецы.

Тут таксама размешчана інфармацыя аб любімых камп'ютарных гульнях дзяцей, дзейнасці інтэрнэт-магазінаў, прычынах, якія садзейнічаюць узнікненню камп'ютарнай залежнасці, і небяспечных гісторыях выкарыстання магчымасцей Сеткі. Напрыклад, што быць хакерам – крымінальнае злачынства.

Размова з рабятамі будавалася ў форме дыялогу, падчас якога яны не толькі задавалі пытанні, але і з вялікім задавальненнем разважалі на такія тэмы, як бяспека камп'ютарных гульняў, кіберпагрозы, булінг у інтэрнэце і іншыя. Хлапчукі і дзяўчынкі захоплена слухалі і прыводзілі прыклады са свайго жыцця. У ходзе бурных абмеркаванняў разам вызначылі правілы бяспекі для дзяцей у сусветнай павуціне.

Презентация Детского правового сайта

Прыемным сюрпрызам для юных гімназістаў сталі падарункі ад Дзіцячага прававога сайта.

3 мая 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх